Запрашаем вас прыняць удзел у даследаванні аб харасмeнце

Паводле афіцыйнага вызначэння ААН ад 2008 года (ST/SGB/2008/5): харассмент - любыя неадпаведныя і непажаданыя паводзіны, якія здольныя
абразіць або прынізіць індывіда.

Харасмент (інакш называюць прыставанне / дамаганні) - гэта праблема, якая тычыцца многіх людзей у розных аспектах жыцця. Бачнасць харассмента адыгрывае важную ролю ў стварэнні змен у грамадстве, дзе кожн_ыя могуць адчуваць сябе бяспечна і паважана. Гэта першы крок да змены культуры і нормаў, якія спрыяюць харассмэнту, і да стварэння больш справядлівага і інклюзіўнага грамадства для ўсіх.

Нашае даследаванне накіраванае на разуменне і аналіз досведу харасмента сярод беларус_ак і беларус_аў з мэтай выяўлення яго характарыстык, распаўсюджанасці і ўплыву на жыццё людзей з такім досведам.

Мы дзякуем вам за вашу адкрытасць і гатоўнасць дзяліцца сваімі думкамі і вопытам. Вашы галасы дапамогуць зрабіць свет больш дасведчаным і больш бяспечным месцам для ўсіх.

Праходжанне даследавання можа заняць у сярэднім каля 10 хвілін.

TW для гэтага даследавання: апісанне відаў гвалту.

Даследаванне праводзіцца камандай фестывалю супраць дамашняга насілля "Не вінаватая" ў рамках стыпендыяльнай праграмы Free Belarus Centre @freebelaruscentre.

Па ўсіх пытаннях наконт даследавання можна пісаць на пошту: nevinavatayavilnius@gmail.com

Спасылка на даследаванне знаходзіцца ў апісанні профіля.

Занимает 7 минут(-ы)